priest Jauhen Hramyka ([info]new_cat) wrote,
@ 2007-06-12 22:15:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Ім што сапраўдных святых мала?
Узгадаў адзін эпізод са сваёй паездкі на Украіну ў пачатку бягучага году. Я ужо пісаў пра гэта, але трэба нешта дадаць.
Я пісаў, што на царкоўным аптовым складзе ў горадзе Роўна я бачыў кнігу сумнавядомага сп. У. У. Чартовіча "Прыгавор тым, хто забівае Расію". Але пра гэта ўжо шмат пісалі і больш пра гэта пісаць тут не хачу.
Але, акрамя вышэйназванай кнігі я бачыў нешта іншае, а менавіта кнігу пад назвай "Отрак Вячаслаў". Калі я пагледзеў гэтую кнігу, я нічога не зразумеў, бо пабачыў там нешта падобнае на сумесь хрысціянства з паганствам. Я не надаў гэтаму ўвагі. І можа б забыў пра гэта, але нядаўна звярнуў увагу на тое, што ў запісках за спачын час ад часу з'яўляецца імя отрака Вячаслава побач з інакам Іонай (для тых, хто не ведае -- "Інакам Іонай" называў сябе рускі цар Іван Жахлівы). І я вырашыў, даведацца больш падрабязна пра гэтага отрака. Вось, што я знайшоў:

Матэрыял "за"

Матэрыял "супраць"

Як бачым, камусьці вельмі хочацца пасварыць вернікаў паміж сабой вось такімі сумнеўнымі "святымі". Гэта новае імя побач з Іванам Жахлівым, Рыгорам Распуціным ды іншымі "героямі нашага часу". Шкада толькі хлопчыка -- усяго 11 год пражыў на гэтай зямлі, да і ў Вечным Жыцці ў яго незайздросны лёс...



Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…