| Вечная памяць |
[Апр. 7, 2008|10:58 pm] |
Сёння, у дзень Благавешчання Прасвятой Багародзіцы памёр старэйшы клірык РПЦ айцец Віталь Баравы. http://newsru.com/religy/07apr2008/borovoi.html Беларус, які большую частку жыцця жыў і працаваў у Маскве. Чалавек, які шмат зрабіў для царквы. Я паважаў яго, як аднаго з самых разумнейшых багасловаў сучаснасці. Ён быў адным з дваіх прадстаўнікоў РПЦ на ІІ Ватыканскім саборы. Да што тут казаць? Гэта быў Чалавек Царквы і я рады, што быў знаёмы з ім асабіста.
 |
|
|