| Вечная памяць |
[Апр. 12, 2008|11:18 pm] |
Учора, 11 красавіка памер яшчэ адзін вельмі разумны навуковец і выкладчык -- Андрэй Барысавіч Гойка. Ён выкладаў гісторыю рэлігіі на багаслоўскім факультэце, а таксама і ў іншых ВНУ. Быў спецыялістам па кітаязнаўству. Адпяванне адбудзецца заўтра ў дамавым храме Нядзельнай школкі прыхода ў гонар Божай Маці "Усіх Тужлівых Радасць" (Прытыцкага, 65)
 |
|
|
| Вечная памяць |
[Апр. 7, 2008|10:58 pm] |
Сёння, у дзень Благавешчання Прасвятой Багародзіцы памёр старэйшы клірык РПЦ айцец Віталь Баравы. http://newsru.com/religy/07apr2008/borovoi.html Беларус, які большую частку жыцця жыў і працаваў у Маскве. Чалавек, які шмат зрабіў для царквы. Я паважаў яго, як аднаго з самых разумнейшых багасловаў сучаснасці. Ён быў адным з дваіх прадстаўнікоў РПЦ на ІІ Ватыканскім саборы. Да што тут казаць? Гэта быў Чалавек Царквы і я рады, што быў знаёмы з ім асабіста.
 |
|
|
| Гары Потэр -- за Хрыста ці супраць? |
[Ноя. 15, 2007|11:26 pm] |
|
Пасля прачытання ўсіх сямі кніг пра Гары Потэра для мяне несумнеўнай стала адна рэч: Гары Потэр -- глыбока хрысціянскі твор. Такія рэчы як пакорнасць, самаахвяраванне, здольнасць аддаць сваё жыццё за іншых і г. д. там прысутнічаюць неад'емна. Гэта -- казка, але не для дзяцей, а для дарослых. |
|
|
| Насамрэч не надта далёка ад праўды! |
[Окт. 10, 2007|09:29 pm] |
Какой автомобиль Вам подходит? (Триникси)
|

|
Opel Vectra
Ваш идеальный автомобиль - это Opel Vectra
Пройти тест! |
Калі я сабраўся купляць машыну, я прасіў прыгнаць з-за мяжы ці "Шкоду-Феліцыю", ці "Опель-Астра". Праўда 1997 года выпуску (на больш новую машыну ў мяне проста не было грошай). Так атрымалася, што мне прыгналі з-за мяжы менавіта "Феліцыю", на якой я ўжо ежджу больш за паўгода. |
|
|
| Спірт харчовы і не зусім... |
[Сент. 25, 2007|11:11 pm] |
 А я думаў, што прайшлі тыя часы, калі адэкалон ці туалетную ваду "выкарыстоўвалі ў харчовых мэтах". |
|
|
| Дзіця |
[Авг. 7, 2007|10:37 pm] |
| [ | Current Location |
| | Перад кампутарам | ] |
| [ | Настроение |
| | disappointed | ] |
| [ | Музыка |
| | Нажаль, сумная | ] | Дзіця назвалі Антонам. Нажаль ён мае праблемы са станам здароўя і я вымушаны быў яго хрысціць на наступны дзень пасля нараджэння. Прашу ўсіх маліцца за хворае немаўля Антонія. |
|
|
| Сапраўды радасная падзея |
[Авг. 6, 2007|06:43 pm] |
|
Яшчэ 5 жніўня ў мяне нарадзіўся другі сын. Наванароджаны мае вес 3300, рост 53 см. Валасы пшанічнага колеру. На каго падобны -- разабрацца пакуль цяжка, надта яшчэ малы :) |
|
|
| Адбылося чаканае |
[Авг. 6, 2007|06:40 pm] |
|
У мінулую нядзелю, 5 жніўня выкладчык Інстытута Тэалогіі БДУ дыякан Мікалай Балахоўскі быў рукапаложаны ў сан святара. Зараз ён працягвае багаслужбовую практыку ў Кафедральным саборы. |
|
|
| Неабходнае ўдакладненне |
[Июл. 10, 2007|10:40 pm] |
|
Зусім не займаюся палітыкай -- я не падтрымліваю ні "бел-чырвона-белых" ні "чырвона-зялёных". А палітычную сітуацыю ў краіне ўспрымаю як дождж летам, ці снег зімой. І гэта прынцыпова. Бо я -- святар. |
|
|
| Хіратонія |
[Июл. 10, 2007|10:36 pm] |
|
У мінулую нядзелю, 8 ліпеня у сан дыякана быў рукапаложаны выкладчык Інстытута Тэалогіі БДУ Мікалай Іванавіч Балахоўскі. Зараз ён праходзіць багаслужбовую практыку ў Кафедральным саборы, пасля чаго будзе вырашаны яго далейшы лёс. |
|
|
| Ім што сапраўдных святых мала? |
[Июн. 12, 2007|10:15 pm] |
Узгадаў адзін эпізод са сваёй паездкі на Украіну ў пачатку бягучага году. Я ужо пісаў пра гэта, але трэба нешта дадаць. Я пісаў, што на царкоўным аптовым складзе ў горадзе Роўна я бачыў кнігу сумнавядомага сп. У. У. Чартовіча "Прыгавор тым, хто забівае Расію". Але пра гэта ўжо шмат пісалі і больш пра гэта пісаць тут не хачу. Але, акрамя вышэйназванай кнігі я бачыў нешта іншае, а менавіта кнігу пад назвай "Отрак Вячаслаў". Калі я пагледзеў гэтую кнігу, я нічога не зразумеў, бо пабачыў там нешта падобнае на сумесь хрысціянства з паганствам. Я не надаў гэтаму ўвагі. І можа б забыў пра гэта, але нядаўна звярнуў увагу на тое, што ў запісках за спачын час ад часу з'яўляецца імя отрака Вячаслава побач з інакам Іонай (для тых, хто не ведае -- "Інакам Іонай" называў сябе рускі цар Іван Жахлівы). І я вырашыў, даведацца больш падрабязна пра гэтага отрака. Вось, што я знайшоў:
Матэрыял "за"
Матэрыял "супраць"
Як бачым, камусьці вельмі хочацца пасварыць вернікаў паміж сабой вось такімі сумнеўнымі "святымі". Гэта новае імя побач з Іванам Жахлівым, Рыгорам Распуціным ды іншымі "героямі нашага часу". Шкада толькі хлопчыка -- усяго 11 год пражыў на гэтай зямлі, да і ў Вечным Жыцці ў яго незайздросны лёс... |
|
|
| Адбылося! |
[Апр. 23, 2007|08:12 pm] |
 Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім (Яшчэ фоткі можна знайсці тут) |
|
|
| Хрыстос уваскрос! |
[Апр. 8, 2007|04:15 pm] |
Усіх віншую са святам Хрыстовага Уваскрасення! Сёння ў Дудутках асвячаў пасхальную ежу. Давялося ад адной бабулькі пачуць наступнае (прыводжу дакладна так, як было сказана): "Я ўчара тэлевізар да трох ночы сматрэла, пака не пагас. Я і праваслаўных і католікаў сматрэла. А католікі, яны як па-нашаму гавораць! ТАК РАЗБОРЧЫВА!" |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|